Паўночная Карэя - на мяжы дзяржаўнага перавароту?


Да рэзідэнцыі Кім Чэн Уна і ўрадавых будынкаў сцягнулі каля 100 адзінак цяжкай ваеннай тэхнікі, а лідара паўсюль суправаджае ўзброеная ахова.

Пра гэта ў пятніцу напіcала паўднёвакарэйская газета «Chosun Ilbo», паведамляе «Интерфакс-Запад». Паводле ўласных крыніцаў выдання, Кім Чэн Ун баіцца «развіцця надзвычайных сітуацыяў унутры Паўночнай Карэі». Суразмоўца газеты цвердзіць, што лідар КНДР нядаўна загадаў чыноўнікам зрабіць ягоную асабістую бяспеку «найвышэйшым прыярытэтам» і трымаць маршруты ягонага перамяшчэння ў таямніцы.

Улады КНДР змясцілі яхту Кім Чэн Іра ў Кымсусанскі мемарыяльны палац Сонца (маўзалей) у Пхеньяне, дзе былы лідар спачывае разам са сваім бацькам Кім Ір Сэнам.

Яхту даставілі з гораду Ўонсан на ўсходзе краіны ў заходні партовы горад Нампхо, адкуль судна перавезлі ў Пхеньян. Адмыслова для дастаўкі яхты ад партовага гораду да сталіцы праклалі чыгунку. Каб змясціць яхту ў маўзалей, частку яго сцяны давялося знесці.

Адпаведнае рашэнне ўлады Паўночнай Карэі прынялі з нагоды першай гадавіны смерці Кім Чэн Іра.

Далей выданне піша, што ахова Кім Чэн Уна ўзброеная аўтаматамі, ручнымі гранатамі і, магчыма, цяжкою зброяй, якую трымае ў доўгіх чорных мяхах. Месцы, куды прыязджае лідар, ачапляюць, у прысутных забіраюць гадзіннікі і цыгарэты, заглушаюць мабільную сувязь.

На думку паўднёвакарэйскіх экспертаў, малады кіраўнік краіны сваёй палітыкаю паспеў раззлаваць і грамадзянаў, і прадстаўнікоў палітычнай эліты, і вайскоўцаў Карэйскай народнай арміі. Раней ён аддаў Міністэрству народнай бяспекі загад распачаць рэпрэсіі супраць іншадумцаў. Вайскоўцаў жа раздражніла прызначэнне віцэ-маршала, які не мае вайсковага досведу, на пасаду кіраўніка Галоўнага палітычнага бюро Карэйскай народнай арміі.

belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў