Амбасада Польшчы ўрэшце пераехала на новае месца


Цяпер яе можна знайсці па адрасе: вул. Змітрака Бядулі, 11. Яна займае тры паверхі офіснага будынку.

Пасол Лешэк Шэрэпка выказаў задаволенасць пераездам, аднак не губляе надзеі на тое, што праз некалькі гадоў у амбасады з’явіцца не арэндаванае, а ўласнае памяшканне: «Спадзяюся, у наступным годзе нам скажуць нешта канкрэтнае пра тое, калі мы зможам пачаць будаўніцтва. Але тут нам таксама падабаецца, у нас тут удвая большая «жылплошча», чымся была на Румянцава».

{movie}Лешэк Шэрэпка пра новы будынак амбасады Польшчы|left|7944{/movie}А вось нейкага пералому ў адносінах паміж Беларуссю і Польшчаю доўгачаканы пераезд, паводле амбасадара, не азначае.

Гісторыя з пераездам польскай дыпламатычнай місіі цягнулася некалькі гадоў. Паводле дыпламатаў, улады Беларусі адмовілі амбасадзе ў арэндзе будынку на вул. Пятра Румянцава і разам з тым не спяшаліся дапамагчы ў пошуку новага. У сваю чаргу Міністэрства замежных справаў Беларусі заяўляла, што польскі бок быў паінфармаваны пра спыненне кантракту на арэнду загадзя, а месца для новага будынку было выдзеленае яшчэ ў 2008 г.

«Аб’ектыў»
belsat.eu

Стужка навінаў