Уладзімір Колас: Захапляюся мужнасцю і прафесійнасцю працаўнікоў «Белсату»


Праца на незалежным беларускім тэлеканале – праца рупліўцаў, перакананы старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас.{movie}Колас: Захапляюся мужнасцю працаўнікоў «Белсату»|left|7927{/movie}

Віншуючы «Белсат» з 5-годдзем, дзеяч падкрэсліў, што каштоўнасць тэлеканалу – у падаванні інфармацыі пра краіну і свет з беларускага гледзішча. «Больш такога каналу ў нас няма, а ўся нашая медыйная прастора – пад кантролем сродкаў афіцыйнай прапаганды», – адзначыў спадар Колас.

Паводле старшыні Рады, для чалавека вельмі важна асэнсоўваць тое, што адбываецца з ім і вакол яго. Пакуль жа, на думку Уладзіміра Коласа, незаангажаваную і праўдзівую інфармацыю падае толькі «Белсат».

belsat.eu

Стужка навінаў