Аґнешка Голянд: «Белсат» – важны элемент падтрымання свабоды ў Беларусі


{movie}Агнешка Голянд віншуе “Белсат”!|left|7899{/movie}Знакамітая рэжысёрка павіншавала «Белсат» і нашых гледачоў з днём народзінаў каналу ды пажадала, каб наш канал стаў… непатрэбным.

«Зычу, каб зрабілася так, што ў самой Беларусі медыі сталіся настолькі вольнымі, што не было б патрэбы штосьці рабіць з-за мяжы. Але пакуль вы патрэбныя, жадаю вам трываласці, добрага сігналу, задавалення і сродкаў, якімі маюць дапамагчы нашыя ўлады, каб вы маглі працаваць на сапраўды добрым узроўні», – сказала спн. Голянд.

«Белсат» – адзіны незалежны і беларускамоўны тэлеканал краіны. 10 снежня разам з вамі мы святкуем свой юбілей! За гэтыя 5 гадоў мы змяніліся да непазнавальнасці! Мы пачыналі з некалькіх гадзінаў эфіру, а навіны выходзілі ў запісе і без вядоўцаў. Цяпер жа нашыя гледачы могуць атрымліваць аператыўна самую актуальную інфармацыю і аналітыку ў трохгадзінным інфармацыйным блоку «Студыя «Белсат».

belsat.eu

Стужка навінаў