Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта не спяшаюцца рэгістраваць ініцыятыўныя групы


Прайшла палова тэрміну, адведзенага прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу. За гэты час паступіла толькі адна заяўка, паведамляе БелаПАН са спасылкаю на старшыню Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну.

У ЦВК паступіла толькі адна заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ад эканаміста Віктара Цярэшчанкі, які на выбарах 1994 г. быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што на мінулых прэзідэнцкіх выбарах заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў падаваліся больш раўнамерна. Яна мяркуе, што прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы выпраўляюць памылкі ў спісах ініцыятыўных групаў.

Паводле Ярмошынай, рабіць гэта можна і пасля падачы заявы ў ЦВК. Яна прывяла прыклад з ініцыятыўнаю групаю Віктара Цярэшчанкі, у якую на момант падачы заявы 16 верасня ўваходзілі 650 чалавек, а сёння раніцаю былі ўключаныя яшчэ столькі ж.

belsat.eu
20.09.2010

Стужка навінаў