Навагодняя ялінка будзе каштаваць Br 30–100 тыс.


З 22 снежня ў Менску пачнуць працу ялінавыя базары. «Кошты на ялінкі ў залежнасці ад памеру будуць сфармаваныя ад Br 30 тыс. да 100 тыс. Прадпрыемствы, якія будуць зарганізоўваць продаж жывых ялінаў, ужо заключылі дамовы з ляснымі гаспадаркамі на прывоз 35 тыс. дрэваў», – распавядае намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Аляксей Раманаў.

Ялінавыя базары ў горадзе будуць працаваць да 31 снежня ў рэжыме 10:00–19:00, агулам іх у Менску зладзяць каля 150.

Паводле чыноўніка, попыт на жывыя навагоднія яліны ў сталіцы скарачаецца. Гэтак, за апошнія тры гады колькасць прададзеных лясных прыгажунь знізілася з 40 да 30 тыс. дрэваў на год.

Усяго ў розных раёнах Менску пад Каляды ўсталююць 12 ялінаў, паведаміў намеснік дырэктара «Менскрэкламы» Аляксей Мартынаў. «Сёлета дадаткова будуць усталяваныя яліны ў новых раёнах гораду – у Каменнай Горцы, Дамброўцы і на праспекце Дзяржынскага», – паведаміў ён.

Мартынаў зазначыў, што да 10 снежня асноўную частку працаў для ўпрыгожвання гораду скончаць, у вечаровы час улучаць святочную ілюмінацыю. Выдаткі папярэдне ацэньваюцца на Br 2 млрд, аднак канчатковая лічба будзе вядомая пасля выканання працаў.

belsat.eu

Стужка навінаў