Алеся Міхалевіча “знайшлі” ў ізалятары КДБ


З 10 студзеня адвакат і родныя экс-кандыдата на прэзідэнта не ведалі, дзе ён.

Нагадаем, што 6 студзеня адвакат Міхалевіча Алег Агееў даведаўся, што ягонага падабароннага пераводзяць са следчага ізалятара КДБ у СІЗА МУС на вул. Валадарскага ў Менску.

10 студзеня Агееў хацеў сустрэцца з Міхалевічам, аднак у ізалятары на Валадарскага яму сказалі, што спадара Алеся там няма. З таго часу ні адвакат, ні родныя не маглі высветліць, дзе экс-кандыдат.

11 студзеня следчы паведаміў жонцы Міхалевіча Мілане, што ейны муж – у СІЗА КДБ. 12 студзеня яна збіраецца прынесці яму перадачу. Прымуць – значыць экс-кандыдата сапраўды трымаюць там, мяркуе Мілана Міхалевіч.

Нагадаем, што яго арыштавалі раніцаю 20 снежня. Поруч з іншымі чатырма экс-кандыдатамі на прэзідэнцтва яго абвінавачваюць у крымінальнай справе аб масавых закалотах у Менску 19 снежня.

belsat.eu

Стужка навінаў