Асад скідвае на апазіцыю касетныя бомбы расейскай вытворчасці?


{movie}Касетныя бомбы ў Сірыі|left|7831{/movie}Сірыйскія паўстанцы апублікавалі відэа, паводле якога праўрадавыя сілы Сірыі скідваюць на горад Дэйр эз-Зор касетныя бомбы. Паўстанцы дэманструюць дробныя бомбы, што не выбухнулі, ды рэшткі вялікіх авіябомбаў з надпісамі па-расейску.

У кастрычніку праваабаронцы з арганізацыі “Human Rights Watch” заявілі, што маюць інфармацыю пра выкарыстанне войскамі Асада касетных авіябомбаў расейскай вытворчасці супраць апазіцыі. Але кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Тым не менш, менавіта Расея (а раней – СССР) была адным з галоўных пастаўнікоў зброі для Сірыі ды застаецца адною з краінаў, што не далучыліся да Дамовы аб забароне касетных боепрыпасаў.

Касетная бомба падчас выбуху раскідвае вакол сваё “начынне” – каля дзясятка бомбаў меншага памеру, якія могуць быць рознага прызначэння: супрацьтанкавыя, супрацьпяхотныя або падпальныя. Некаторыя не спрацоўваюць і фактычна пераўтвараюцца ў супрацьпяхотныя міны, якія доўгі час могуць заставацца незаўважаныя, напрыклад, сярод абломкаў, калі мішэнню авіяўдару быў горад.

У большасці касетных бомбаў сучаснай вытворчасці “начынне” выбухае адразу, аднак на апублікаваным відэа бачна, што паўстанцы маглі падабраць каля дзясятка малых бомбаў. Невыключана, што войска Асада выкарыстоўвае авіябомбы, вырабленыя яшчэ ў СССР.

belsat.eu

Стужка навінаў