Франак Вячорка на свабодзе


Моладзевы лідар і супрацоўнік “Белсату” Франак Вячорка выйшаў 10 студзеня з спецпрыёмніка-размеркавальніка па вуліцы Акрэсціна, дзе ён адбываў 12-суткавае зняволенне за ўдзел у акцыі салідарнасці 21 снежня. Франак кажа, што падчас

зняволення да іх прыходзіў следчы КДБ, каб правесці допыт. Напрыклад, у Міхася Пашкевіча пыталіся пра дзейнасць арганізацыі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу». А вось у самога Вячоркі цікавіліся пра падзеі 19 і 20 снежня. «Допыт вёў следчы Батвянкоў.

Казаў, маўляў, ведаю, што вы задумваеце кансалідацыю астаткаў апазіцыі. Раіў не рабіць гэтага. У праціўным выпадку абяцаў «розныя хваробы і летальныя вынікі», — зазначае Ф.Вячорка.

Паводле nn.by

Стужка навінаў