Куды знік Алесь Міхалевіч?


Адвакату сказалі, што экс-кандыдата перавялі ў ізалятар МУС, але там яго няма.

6 студзеня Алег Агееў, адвакат экс-кандыдата на прэзідэнта Алеся Міхалевіча, даведаўся, што ягонага падабароннага пераводзяць з СІЗА КДБ у следчы ізалятар МУС на вул. Валадарскага ў Менску. У той жа дзень яны ненадоўга сустрэліся сам-насам.

Сёння Агееў планаваў убачыцца з Міхалевічам у следчым ізалятары МУС, аднак там яму паведамілі, што ў іх былога кандыдата няма. Нічога не ведаюць і сваякі. Жонцы Міхалевіча Мілане сказалі, што інфармацыя пра месцазнаходжанне будзе заўтра, 11 студзеня. У следчым ізалятары КДБ сваякам таксама не даюць аніякіх звестак. Перадачу, якую прынесла сястра Алена, прымаць адмовіліся.

Нагадаем, што Алеся Міхалевіча затрымалі раніцаю 20 снежня. Разам з іншымі чатырма экс-кандыдатамі на прэзідэнцтва яго абвінавачваюць у крымінальнай справе аб масавых закалотах у Менску 19 снежня.

belsat.eu

Стужка навінаў