112 дзень пратэстаў. Галоўнае за гэты дзень

У Беларусі 112 дзён працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты. Belsat.eu падводзіць вынікі гэтага дня.

Напішы ліст журналісткам палітвязням

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў.

Затрыманыя карэспандэнты «Белсату» Кацярына Бахвалава (творчы псеўданім Андрэева) і Дар’я Чульцова, а таксама журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх. Куды пісаць:

Кацярына Бахвалава: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дар’я Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Святлана Ціханоўская хоча сустрэцца з Уладзімірам Пуціным

«Мы хацелі б выказаць свой пункт гледжання, хацелі б пачуць пазіцыю Расеі па беларускім пытанні. Мы суседзі. І мы будзем працягваць нашы адносіны і ў будучыні. Я хацела бы пагаварыць. І беларусы гэтага вельмі чакаюць. Не падтрымка рэжыму (Лукашэнкі), а выказванні пра беларусаў, пра наша жаданне будаваць сваю будучыню разам, а не намаганнямі аднаго чалавека», – сказала Ціханоўская ў інтэрв’ю ўкраінскай службе «Радыё «Свабода».

Ціханоўская распавяла, што хоча сустрэцца з Пуціным

Таксама яна плануе ў хуткім часе наведаць Украіну.

Кліп «Касты» на песню «Выходи гулять» сабраў амаль 2 млн праглядаў

Удзельнік гурта «Каста» Шым даў інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» пра кліп на песню «Выходи гулять», дзе бачныя паралелі з жорсткасцю сілавікоў у Беларусі.

«Мяне вельмі турбуе садызм, тая жорсткасць, якую праваахоўныя органы праяўляюць да сваіх суайчыннікаў. Гэта мяне сапраўды здзіўляе і абурае. Я не магу зразумець, якім чынам іх апрацоўваюць псіхалагічна гэты карнікаў, каб чалавек пагадзіўся мучыць сваіх суграмадзянаў?» – кажа музыка.

На пытанне, чым усё гэта скончыцца, Шым адказаў наступным чынам:

«Ёсць адчуванне, што калі чалавецтва здолела пазбавіцца канібалізму, то і ад садызму таксама пазбавіцца. Дзіўна, што гэта адбываецца ў Еўропе. Але я спадзяюся, што ўсе гэтыя падзеі скончацца годна. Беларусы, якія сябе праявілі незвычайным чынам, я кажу пра прыборку пасля масавых акцыяў, пра здыманне абутку перад тым, як стаць на лаву, з такой жа дасканаласцю расследуюць кожны выпадак гвалту ў бок грамадзяніна Беларусі».

Качанаву ўзнагародзілі медалём за развіццё дэмакратыі

Старшыню Савету Рэспублікі Наталлю Качанаву Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаваў-удзельніц СНД узнагародзіў медалём «за асаблівы ўнёсак у развіццё парламентарызму, умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзянаў у краінах СНД».

«Ніхто нікога не кранае за перакананні – яны ў кожнага могуць быць свае. А за парушэнні закону, калі людзі выходзяць на несанкцыянаваныя мерапрыемствы і парушаюць грамадскі парадак, – вось за што іх прыцягваюць да адказнасці – і будуць прыцягваць надалей!», – гэтак яшчэ нядаўна яна каментавала пратэсты медыкаў.

Качанава атрымала медаль «за ўмацаванне дэмакратыі»

Пераслед грамадзянаў

У Жлобіне на ўдзельніка страйку на БМЗ завялі крымінальную справу. Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза слесара-рамонтніка БМЗ Ігара Поварава затрымалі і арыштавалі 27 лістапада. Праваабаронцы паведамляюць, што крымінальны пераслед пагражае яшчэ як мінімум траім працаўнікам.

Рабочых абвінавачваюць у спыненні тэхтранспарту, якое прывяло да парушэння працы БМЗ, праз што прадпрыемства страціла 1088 рублёў 29 капеек.

Яўгена Юшкевіча, былога следчага і аднаго са стваральнікаў праекту ў дапамозе сілавікам ByChange, этапавалі ў СІЗА №1 на Валадарскага. Пра гэта паведамляе ягоная адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Актывіста падазраюць у арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Абвінавачванняў пакуль не выставілі.

Суд абавязаў Мінюст прадставіць пісьмовае абгрунтаванне рашэння аб спыненні ліцэнзіі адваката Калеснікавай і Бабарыкі.

«Суд абавязаў Мінюст прадставіць пісьмовае абгрунтаванне рашэння аб спыненні ліцэнзіі адваката Дзмітрыя Пыльчанка, таму што да гэтага моманту ані з рашэння Мінюста, ані з іхных пярэчанняў на скаргу не было бачна, якія выказванні і з якой прычыны расцэненыя як дыскрэдытуючыя», – напісаў адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Абаронца адзначае, што паводле Мінюсту ў заканадаўстве не ўтрымліваюцца крытэрыі, паводле якіх выказванне адваката можна ацаніць як дыскрэдытуючае. Таму Мінюст можа па сваім меркаванні любое выказванне адваката прызнаць дыскрэдытуючым і спыніць ліцэнзію.

«Мы даказваем, што такі падыход несумяшчальны з прынцыпам незалежнасці адвакатуры і разыходзіцца з правам на выказванне меркавання, замацаваным у Канстытуцыі, міжнароднымі стандартамі і заканадаўствам Беларусі», – падкрэслівае Лаеўскі.

Суд абавязаў Мінюст растлумачыць, чаму пазбавілі ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанку

CK belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

 

Hавiны