Па справе аб масавых беспарадках – два новыя падазраваныя


На 7 студзеня колькасць падазраваных па крымінальнай справе дасягнула 12 чалавек, абвінавачанымі застаюцца 25.

Павел Вінаградаў, актывіст кампаніі “Гавары праўду!”, і Леанід Навіцкі, давераная асоба кандыдата Андрэя Саннікава, сталі падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках ў Менску.

У Паўла Вінаградава ў ноч з 4 на 5 студзеня прайшоў ператрус на кватэры, якую ён здымаў са сваёй дзяўчынаю. Самога Паўла адразу павезлі на допыт, з якога ён не вярнуўся. Яго ўтрымліваюць у СІЗА на вул. Валадарскага.

Леанід Навіцкі, паводле сайту праваабарончага цэнтру “Вясна”, знаходзіцца па-за межамі краіны. Рэсурс таксама паведамляе, што па справе аб масавых беспарадках абвінавачанымі называюцца 25 чалавек (у тым ліку пяць экс-кандыдатаў на прэзідэнцтва): з іх 23 утрымліваюцца пад вартаю, два – пад падпіскай аб нявыездзе. Яшчэ 12 чалавек маюць статус падазраваных (у тым ліку, два экс-кандыдаты на прэзідэнцтва): з іх шасцёра – пад вартаю, чацвёра – пад падпіскай аб нявыездзе, двое выехалі па-за межы краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў