11 супрацоўнікаў «БПС-Сбербанку» трапілі ў больніцу


Прэс-служба «БПС-Сбербанку», кіроўца якога памёр ад COVID-19, паведаміла, што 11 супрацоўнікаў цэнтральнага апарату знаходзяцца ў лякарнях.

На дадзены момант 11 супрацоўнікаў «БПС-Сбербанку» праходзяць лячэнне ва ўстановах аховы здароўя, а 80 % працаўнікоў працуюць з дому, паведамляе bps-sberbank.by.

«На глыбокі жаль для ўсёй каманды, адзін з супрацоўнікаў пайшоў з жыцця. У яго было запаленне лёгкіх. Банк акажа разнастайную падтрымку яго сям’і», – заявіла кіраўніца штабу барацьбы з каронавірусам «БПС-Сбербанку» Марына Асіпоўская.

Раней стала вядома, што ў Менску ад каронавірусу памёр кіроўца галоўнага офісу «БПС-Сбербанку» Эдуард Ц. Ягоная жонка таксама інфікаваная. Жанчына цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Сваякі выказваюць намер судзіцца з банкам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў