11 снежня дарогі будуць слізкія. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі


Ноччу і раніцай на дарогах будзе галалёдзіца і туман.

Ноччу на ўсходзе, раніцай і днём пераважна ў паўночна-заходняй частцы краіны чакаюцца ападкі: снег, мокры снег, удзень на захадзе снег з дажджом.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны апусціцца да мінус 4-10 градусаў, на захадзе – да мінус 1-3, у другой палове дня вырасце да мінус 2 плюс 3 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах 4- 6 градусаў цяпла.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў