11-гадовая школьніца з Брагіна захварэла ў санаторыі і памерла ў шпіталі


Здарэнне адбылося 2 траўня ў санаторыі «Пціч». У школе Насці Гаўрыленкі ў Брагіне праводзілі рамонт і дырэктарка прапанавала вывезці дзяцей на адпачынак. У санаторыі дзяўчынка мелася быць да 14 траўня.

26 красавіка яна пазваніла маці і паведаміла пра тэмпературу 39, кашаль і боль у грудзях. Паводле бацькоў, за гэты час ніхто з санаторыя «Пціч» з імі не звязаўся і не паведаміў пра хваробу Насці.

Раніцай 2 мая Насця апошні раз размаўляла з маці.

«Яна сказала: «Матуля, мне дрэнна, забяры мяне дадому!», я ўжо выязджала ў санаторый. Трывогу забіла напярэдадні гэтай размовы, паведаміла школе, што забіраю дзіцяці. Яшчэ 1 траўня з 10 да 12 вечара мы гаварылі з Насцяй па тэлефоне – як мне падалося, за гэты час, за дзве гадзіны размовы, да яе ў пакой ніхто не зайшоў».

Дзяўчыну забралі ў Петрыкаў, яна ляжала ў рэанімацыі. Да яе меліся прыехаць дактары з Гомля, але не даехалі. У Гомель транспартаваць дзяўчыну таксама адмаўляліся праз «нетранспартабельнасць».

Позна ўвечары 2 траўня бацькам пазванілі з петрыкаўскага шпіталя з паведамленнем пра смерць дачкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай смерці магла быць інфекцыя, але якая – пакуль не ўстаноўлена. Цяпер праводзіцца праверка, прызначана судова-медычная экспертыза.

Насцю пахавалі 5 траўня. Выпадак знаходзіцца на асабістым кантролі міністра аховы здароўя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў