У Менскай вобласці загінула 11-гадовая дзяўчынка, якая ў ваннай заладоўвала мабільны тэлефон. 11 студзеня бацька знайшоў дзяўчынку нежывую, паведамляе прэсавая служба Следчага камітэту.
Пры гэтым у купальні знайшлі падлучаны да электрычнай разеткі падаўжальнік з падлучанай зараднай прыладай і мабільным тэлефонам.
Па факце смерці 11-гадовай дзяўчынкі распачата правяранне. Галоўнай версіяй здарэння называецца грэбаванне правіламі бяспекі.
СК belsat.eu