11-гадовага хлопчыка забіла футбольная брама


На 11-гадовага хлопчыка ўпала футбольная брама, ён загінуў, інфармуе ў сваім Telegramʼе прэс-служба Следчага камітэту. Трагедыя здарылася ў аграгарадку Русіно (Баранавіцкі раён).

Паводле сведкаў, падлеткі гулялі ў футбол на мясцовым стадыёне. Хлопчык залез на браму і пачаў яе разгойдваць. Брама ўпала і прыціснула яго. На месца прыехала хуткая, але медыкі не змаглі выратаваць жыццё школьніку.

Цяпер следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў