Затрымалі галоўнага бізнес-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру


Пра затрыманне Дзяніса Насуры стала вядома 11 снежня, паведамляе dev.by. Арыштавалі яго нібыта за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 году і падпіскі на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы.

Дзяніс Насура.
Фота: скрыншот з відэа МУС

Сілавікі знялі з Дзянісам «пакаяльнае» відэа, на якім ён распавядае, што ў жніўні 2020 году прымаў удзел у пратэстах, быў падпісаны на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі. Таксама агучвае памер заробку (апошнім часам гэта новы трэнд у «пакаяльных» відэа – рабіць акцэнт у тым ліку на заробку), распавядае, што ў яго чацвёра дзяцей, і што ён пабудаваў кватэру «часткова з дапамогай дзяржавы, часткова са сваіх сродкаў».

Дзе цяпер утрымліваецца Дзяніс Насура – пакуль невядома.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў