Урад Беларусі забараніў вывозіць з краіны пшанічную муку


Савет міністраў Беларусі пастановай №709 ад 10 снежня ўвёў часовую забарону на вываз з Беларусі мукі з мяккай пшаніцы і спельты.

Пастанова ўступае ў сілу са дня апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў. Такім чынам, атрымліваецца, што пшанічную муку будзе нельга вывозіць з Беларусі да сакавіка.

Забарона не датычыць транзітных перавозак і аказання дзяржаўнай гуманітарнай дапамогі.

Hавiны
Забарону на вываз грэчкі з Беларусі падоўжылі яшчэ на тры месяцы
2021.11.04 09:16

Сёлета ўлетку ўрад ужо абмяжоўваў вываз пшанічнай мукі за мяжу. Тады ж забаранялі вывозіць і грэчку. На пачатку лістапада абмежаванне на экспарт грэчкі працягнулі, а пшанічнай мукі – адмянілі. Цяпер – наноў забаранілі.

Абмежаванні на вываз пэўных прадуктаў уводзяць дзеля забеспячэння харчовай бяспекі краіны.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў