У Менску памёр карэспандэнт Польскага радыё Уладзімер Пац


У Менску памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расеі Уладзімер Пац. Яму было 54 гады.

На Польскім радыё Уладзімір Пац працаваў з пачатку 1990-х гадоў. Асвятляў усе важныя грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі, у тым ліку выбарчую кампанію і пратэсты 2020 года. Быў адным з найлепшых знаўцаў беларускай тэматыкі сярод польскіх журналістаў і экспертаў, свабодна размаўляў па-беларуску.

Як адзначае polskieradio.pl, Пац падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаў з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах. «У нашай памяці Валодзя застанецца як шчыры калега і добры журналіст», – гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.

Цела Уладзіміра Паца знайшлі ў пятніцу ў менскай кватэры, дзе ён жыў. Прычынай смерці карэспандэнта Польскага радыё стаў інфаркт, паведамілі PAP сваякі журналіста.

РР belsat.eu

Стужка навінаў