Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі дырыжор Міхаіл Фінберг


Беларускі дырыжор, прафесар Беларускай акадэміі музыкі Міхаіл Фінберг сышоў на 75-м годзе жыцця 11 снежня, паведаміў дзяржаўны тэлеканал АНТ. Прычына смерці не ўдакладняецца, аднак вядома, што апошнія дні Фінберг знаходзіўся ў лякарні.

Міхаіл Фінберг.
Фота: Еўрарадыё

Міхаіл Фінберг нарадзіўся 21 лютага 1947 году ў Мазыры. У музычнай школе займаўся скрыпкай. У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «трамбон» (паступіў туды з пятай спробы) і аспірантуру там жа па спецыяльнасці «аркестравае дырыжаванне». Потым граў у аркестры Беларускага радыё і тэлебачання, пасля чаго 17 гадоў прапрацаваў дырыжорам і галоўным дырыжорам у менскім цырку.

Міхаіл Фінберг з 1987 году ўзначальваў Дзяржаўны канцэртны аркестр. У1993 годзе быў ідэйным натхняльнікам Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна (арганізатарам фестывалю быў мэр Маладзечна, палітык Генадзь Карпенка).

Фінберг напісаў музыку да больш чым 150 спектакляў. Мае званне народнага артыста Беларусі, ганаровы грамадзянін Мазыра, прафесар Беларускай акадэміі музыкі.

У 2020-м годзе Фінберг досыць рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў, піша «Наша ніва». Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў