ГУБАЗіК зладзіў паляванне на прадстаўнікоў буйных кампаніяў


Цягам апошніх дзён у Беларусі за іншадумства затрыманы шэраг прадстаўнікоў буйных прыватных кампаніяў. Усе гэтыя дзеянні суправаджаюцца публічнымі здзекамі, абразамі і парушэннем таямніцы асабістага жыцця затрыманых.

11 снежня стала вядома пра затрыманне галоўнага бізнес-аналітыка кампаніі ЕРАМ Дзяніса Насуры. З ім ужо зʼявілася «пакаяльнае» відэа на тэлеграм-канале групоўкі ГУБАЗіК. На відэа ён прызнаецца, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе, а таксама быў падпісаны на шэраг тэлеграм-каналаў, якія крытыкуюць рэжым Лукашэнкі. Паводле парталу dev.by, Дзяніс Насура быў арыштаваны на 13 содняў паводле ч.2 арт. 19.11 («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Учора, 10 снежня, стала вядома пра затрыманні начальніка аддзелу маркетынгу «Хендэ Аўтаград» Сяргея Бабашкова і прэс-сакратара кампаніі «А1» Мікалая Брэдзелева. «Пакаяльныя» відэа з імі таксама зʼявіліся ў сеціве.

Бабашкоў на ім кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе, а таксама чытаў тэлеграм-каналы «Радыё Свабода» і аналітыка Арцёма Шрайбмана (нядаўна ўлады абвесцілі іх «экстрэмісцкімі»).

Артыкулы
Маўчаць ці каяцца? Як не згубіць сябе, калі ГУБАЗіК вымагае пакаянняў
2021.10.18 10:33

Мікалай Брэдзелеў на відэа кажа, што перадаваў інфармацыю, звязаную з ягонай працай, блогеру Антону Матолька, а таксама быў падпісаны на пратэставыя тэлеграм-каналы. Адначасова прапагандысцкія рэсурсы распачалі інфармацыйную атаку на «А1», называючы яе «кампаніяй-тэрарыстам».

МЗС Аўстрыі, амбасада Аўстрыі і кампанія «A1 Telekom Austria Group» асудзілі дзеянні сілавікоў у дачыненні Брэдзелава.

  • Слова «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў ды іншадумства. Сотні рэсурсаў, у тым ліку каналы большасці недзяржаўных грамадска-палітычных медыяў, цягам 2021 года былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». Але нават з улікам гэтага чытанне і падпіска на такія каналы не зʼяўляецца правапарушэннем паводле дзейнага заканадаўства.
Hавiны
«У госці прыйшоў дзядзя ў масцы і з аўтаматам». У арт-дырэктара менскага клубу «Бруге» правялі ператрус
2021.12.11 14:20

РР belsat.eu

Стужка навінаў