Дырэктара студыі ўэб-дызайну «Iквадарт» Глеба Койпіша пакаралі 2 гадамі «хіміі»


Палітвязню, дырэктару гарадзенскай уэб-студыі «Іквадарт» Глебу Койпішу прысудзілі 2 гады «хіміі». Да 16 снежня ён будзе на волі, затым яго накіруюць адбываць пакаранне. Куды – пакуль невядома.

Суд над гарадзенцам распачаўся 24 лістапада. Глеба абвінавацілі па арт. 342 («Арганізацыя альбо актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Вырак быў агучаны 9 снежня, але толькі цяпер пра гэта стала вядома.

25 жніўня ў офіс вэб-студыі «Іквадарт» прыйшлі сілавікі ў экіпіроўцы, Глеба Койпіша брутальна затрымалі. Ён быў прызнаны палітвязням.

Глебу Койпішу 35 гадоў. Разам са сваёй студыяй ён зрабіў шмат сацыяльна-значных праектаў, бясплатна распрацоўваў сайты для музеяў і прыкладанні на беларускай мове. Вечарам 10 жніўня 2020 года ён быў збіты сілавікамі на адной з вуліц Горадні і трапіў у траўмапункт. У распачынанні крымінальнай справы па факце збіцця яму адмовілі.

Студыя «Іквадарт» працуе з 2004 года і ўваходзіць у Топ-10 найлепшых уэб-студый Беларусі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў