Затрыманай чэмпіёнцы свету ў фрыстайле Аляксандры Раманоўскай прысудзілі штраф


Аляксандру Раманоўскую затрымалі пасля трэнавання 10 лістапада каля 16:30. Сілавікі спынілі машыну спартсменкі, і даставілі яе ў Партызанскі РУУС Менску, а потым у ізалятар часовага ўтрымання.

У ІЧУ на Аляксандру склалі пратакол за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню» (арт. 24.3 КаАП РБ).

Аляксандра Раманоўская.
Фота: aleksandra.romanovskaya / Facebook

Сёння над спартсменкай адбыўся суд. Аляксандру абвінавацілі ў «парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства» па арт. 24.23 КаАП і прысудзілі штраф у памеры 90 базавых велічыняў (гэта 2610 бел. рублёў).

Маці дзяўчыны паведамляла, што гэта можа быць звязана з налепкай з гербам Пагоня, якая была на машыне атлеткі.

Аляксандра Раманоўская – чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартоўка года ў Беларусі – 2019. Спартсменка адкрыта крытыкавала гвалт у дачыненні пратэстоўцаў, а ў мінулым годзе яе звольнілі з нацыянальнай каманды.

Год таму Аляксандра прадала свой залаты медаль на аўкцыёне за 15 тысяч долараў, а грошы перадала Фонду спартовай салідарнасці.

Артыкулы
Трэнер Канстанцін Якаўлеў пра пераезд ва Украіну і планы стварыць новы гандбольны клуб
2021.11.03 16:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў