Турэччына абмеркавала з Польшчаю міграцыйны крызіс на беларускіх межах


Міністр замежных справаў Турэччыны патэлефанаваў польскаму калегу і выказаў шкадаванне, што Турэччыну «спрабуюць паказаць як частку праблемы».

Мэўлют Чавушаглу. Масква, Расея. 24 жніўня 2018 года.
Фота: МИД России / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0

З ініцыятывы турэцкага боку 10 лістапада правялі тэлефонную размову міністры замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушаглу і міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Раў.

Польскі бок паведамляе, што Польшча і Турэччына «будуць працаваць разам, каб супрацьстаяць выкарыстанню нелегальнай міграцыі беларускім рэжымам для гібрыднай атакі на NATO».

Турэцкі бок звяртае ўвагу на іншае: як піша дзяржаўнае агенцтва «Anadolu», Чавушаглу паведаміў польскаму калегу, што «Турэччыну спрабуюць паказаць як частку праблемы, нягледзячы на тое, што яна не датычная».

Абвінавачанні Турэччыны ды авіякампаніі «Turkish Airlines» у спрыянні міграцыйнаму крызісу ён назваў беспадстаўнымі. Міністр запрасіў тэхнічныя групы з Польшчы ў Турэччыну.

Тым часам Еўразвяз і Злучаныя Штаты маюць ідэю пакараць санкцыямі авіякампаніі, што спрыяюць міграцыйнаму крызісу, які на Захадзе лічаць гібрыднай атакаю рэжыму Лукашэнкі.

Аналітыка
Тлумачым, чаму мігранты ідуць праз Беларусь на Нямеччыну і што кажуць улады
2021.11.10 07:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў