Падчас візіту ў Берлін Святлана Ціханоўская паразмаўляла пра будучае беларускай культуры


Сустрэча з удзелам Святланы Ціханоўскай адбылася ў «Панда тэатры». На ёй прысутнічалі беларускія пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч, Саша Філіпенка, рэжысёр Аляксей Палуян. Праз відэасувязь падключылася і Святлана Алексіевіч.

Святлана Ціханоўская выступіла перад дыскусіяй пра будучыню беларускай культуры ў берлінскім «Панда-тэатры». 11 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

«За апошнія 27 гадоў беларускія ўлады так і не здолелі патлумачыць сэнс уласнага існавання. Іншыя дыктатуры часам пераманьваюць на свой бок таленавітых аўтараў, а тыя аддаюць ім свае ідэі. Але ж гэты рэжым не стварыў ні ўласных кніг, ні фільмаў. Ён не здолеў распавесці сваю гісторыю свету і нават сабе самому. І таму ў рэжыму цяпер няма не толькі будучыні, але і мінулага.

Менавіта таму зараз ён спрабуе запоўніць гэтую пустату гвалтам. Але ў беларускага народу свая гісторыя ёсць: балючая і прыгожая адначасова. Да мінулага году мы жылі паасобку, паралельна, кожны ў сваім асяродку. А цяпер пабачылі адзін аднаго і наноў адкрылі для сябе краіну», – прамовіла Ціханоўская ў вітальным слове, выступаючы па-беларуску.

Пасля выступу Ціханоўскай дзеячы беларускай культуры прынялі ўдзел у дыскусіі «Культура Новай Беларусі».

Святлана Ціханоўская выступіла перад дыскусіяй пра будучыню беларускай культуры ў берлінскім «Панда-тэатры». 11 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

У канцы імпрэзы Святлана Ціханоўская паразмаўляла з замежнымі медыя.

Святлана Ціханоўская дае інтэрв’ю пасля дыскусіі замежным СМІ. 11 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Hавiны
Пра што не маўчаць кветкі? Расказваем пра фільм Андрэя Куцілы, які перамог на Варшаўскім кінафестывалі
2021.11.11 12:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў