Мігранты расказалі пра смерць 14-гадовага курда каля Кузніцы. Пацверджанняў няма


Пацверджанняў яшчэ адной смерці на беларуска-польскай мяжы журналісты не знайшлі.

Ноч на польска-беларускай мяжы. 10 лістапада 2021 года.
Фота: Terytorialsi / Twitter

Польскае выданне OKO.press атрымала ад двух мігрантаў з Іраку, з якімі трымала кантакт з дня паходу мігрантаў да Кузніцы, звесткі пра смерць 14-гадовага курда.

Паводле мігрантаў, хлопец памёр ад прастуды ў сераду, 10 кастрычніка. Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што беларускія памежнікі забралі хлопца ў шпіталь яшчэ жывога, але пасля стала вядома, што дзіця памерла. Яшчэ адзін мігрант пацвердзіў журналістам, што хлопец памёр.

Аднак пацверджанняў у іншых крыніцаў з лагеру мігрантаў журналісты не атрымалі. Перапісвацца з тымі, хто цяпер на беларускай тэрыторыі, праблематычна: у іх разладоўваюцца тэлефоны.

«Медиазона» адзначае: у закрытым тэлеграм-чаце мігрант пісаў, што дзіця не памірала, хоць у мігрантаў на беларускай тэрыторыі сапраўды шмат дзяцей пад пагрозай, у тым ліку немаўлятаў, якім бракуе пялюшак і малака.

Памежны камітэт Беларусі адмаўляе, што дзіця памірала.

На беларуска-польскай мяжы сапраўды паміраюць людзі: вядома прынамсі пра 9 смерцяў. Тэмпература паветра ў раёне, дзе застаюцца мігранты, начамі апускалася ніжэй за нуль.

Аналітыка
Тлумачым, чаму мігранты ідуць праз Беларусь на Нямеччыну і што кажуць улады
2021.11.10 07:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў