Менчукі «запрасілі на ўзнагароджанне» тых, хто пісаў даносы


Разаслалі папяровыя лісты з запрашэннямі ў РУУСы, каб атрымаць узнагароды. Некаторыя, як сцвярджаюць, сапраўды прыйшлі.

Telegram-канал «МЕНСКРАЗАМ!» расказаў, што хакеры патролілі тых, хто пісаў палітычныя даносы: ад імя ГУУС Менскага гарвыканкаму выслалі запрашэнні прыходзіць у аддзяленні міліцыі па ўзнагароду памерам 150 рублёў 10 лістапада а 16:00.

Шмат хто паверыў і прыйшоў, сцвярджаюць аўтары лістоў.

«А ўначы невядомыя напалі на шэраг апорных пунктаў міліцыі ў Менску, разбіўшы іх вокны, – заяўляюць аўтары. – Мабыць, «удзячныя» даносчыкі вырашылі так «павіншаваць» міліцыю ў Дзень ветэранаў МУС, які адзначаюць 10 лістапада».

Менская міліцыя пра такое не паведамляла: ні пра ахвочых атрымаць 150 рублёў, ні пра пабітыя шыбы.

Hавiны
Размаўлялі па-нямецку і гралі на скрыпцы. Якія даносы пісалі беларусы год таму
2021.09.20 19:15

АА belsat.eu

Стужка навінаў