Лукашэнка прыгразіў спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, запрасіць расейскія бамбавальнікі


Яму вельмі не спадабалася перспектыва ўвядзення пятага пакету санкцыяў Еўразвязу.

Аляксандр Лукашэнка падчас вучэнняў «Захад-2021». 12 верасня 2021 года.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка правёў 11 лістапада нараду з кіраўніцтвам Савету міністраў. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА перадае, як ён абураўся з нагоды будучых санкцыяў Еўразвязу.

Што ён казаў, сцісла:

  • Загадаў Міністэрству абароны, Камітэту дзяржаўнай бяспекі і памежным войскам «забяспечыць кантроль за перасоўваннем войскаў NATO і Польшчы».
  • Заявіў, што да мяжы палякі падцягнулі 15 тысяч вайскоўцаў, танкі, бронетэхніку, верталёты і самалёты, а ў лагер мігрантаў на тэрыторыі Беларусі хтосьці спрабуе падкінуць зброю з Данбасу.
  • Пятым пакетам санкцыяў Еўразвязу «зашмат пачалі пужаць», таму прэм’еру даручыў: «Мы ім дараваць нічога не павінны».
Hавiны
Прэзідэнт ЗША падтрымаў ідэю ўвесці санкцыі супраць авіякампаніяў за міграцыйны крызіс
2021.11.11 08:42
  • Лукашэнка прасіў Міністэрства абароны Расеі накіраваць на дзяжурства на беларускія межы стратэгічныя бамбавальнікі, здольныя несці ядзерную зброю. Але не каб атакаваць, а каб маніторыць сітуацыю на межах.
  • Заявіў, што на мяжы «поўная катастрофа»: вельмі шмат цяжарных жанчын на 8-9 месяцы – дапусціў, што яны будуць нараджаць у Беларусі, што іх забяруць у беларускія лякарні.
  • Прапанаваў Наталлі Качанавай праверыць, ці не захочуць мігранты аддаць сваіх дзяцей беларускім уладам, каб іх пасялілі ў санаторый.
  • Мігранты «пачынаюць ужо надаваць увагу беларуска-украінскай мяжы».
Hавiны
Украіна ўзмацняе абарону на мяжы з Беларуссю
2021.11.10 11:16
  • Даручыў прывезці сухіх дроваў у лагер уцекачоў, які 8 лістапада з’явіўся на беларускай тэрыторыі каля польскай мяжы.
  • Абурыўся тым, што польскія вайскоўцы дзейнічаюць «як фашысты, гестапа», у тым ліку не даюць вады дзецям мігрантаў (якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі пад кантролем беларускіх байцоў без апазнавальных знакаў).
  • Назваў такія лічбы: 1790 чалавек у лагеры на беларускім боку і яшчэ 322 чалавекі, якія нібыта сядзяць на польскім баку, нягледзячы на тое, што іх нібыта «спрабавалі выпхнуць на беларускую тэрыторыю». Потым заявіў, што выштурхнуць спрабавалі ўжо тысячу чалавек.
Аналітыка
Тлумачым, чаму мігранты ідуць праз Беларусь на Нямеччыну і што кажуць улады
2021.11.10 07:00
  • Назваў недапушчальным тое, што польскія памежнікі стралялі ў паветра (польскі бок паведамляў, што стралялі, калі іх атакавалі мігранты). Пра тое, што беларускія памежнікі страляюць на мяжы ўжо некалькі месяцаў, не згадаў.
  • Ухваліў ідэю Польшчы цалкам закрыць мяжу, бо тады «менш беглых туды будзе перамяшчацца». Але спытаў, што будзе, калі ён сам закрые транзіт праз Беларусь.
  • Прыгразіў закрыць транзіт прыроднага газу з Расеі праз Беларусь у Еўропу.
Hавiны
Да польскай мяжы прыйшлі яшчэ 200 мігрантаў. Уначы 150 спрабавалі прарвацца ў Польшчу
2021.11.11 12:25

Пра газ – сур’ёзная пагроза?

Непрыемная, але наўрад ці крытычная. Транзіт расейскага газу ў Еўропу ідзе як праз Беларусь, так і праз Украіну, і праз Балтыйскае мора. «Газпрам» збіраўся карыстацца толькі трацінай магутнасцей беларускіх трубаў газапроваду «Ямал-Еўропа», бо газ хочуць пусціць праз «Паўночны паток-2». Пры тым былі даступныя і дадатковыя магутнасці ўкраінскага газапроваду, якімі расейцы пакуль не карыстаюцца.

Hавiны
Мігранты расказалі пра смерць 14-гадовага курда каля Кузніцы. Пацверджанняў няма
2021.11.11 10:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў