Бурэль: Міграцыйны крызіс распальваюць, каб адцягнуць увагу ад рэпрэсіяў у Беларусі


На гэта адкажуць санкцыямі. Таксама трываюць перамовы з краінамі паходжання і транзіту мігрантаў.

Жузэп Бурэль.
Фота: радыё «Свабода»

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў справах замежнай палітыкі Жузэп Бурэль выступіў з заявай ад імя Еўразвязу адносна міграцыйнага крызісу на беларускіх межах.

Падзеі на межах Беларусі Бурэль называе спланаваным выкарыстаннем беларускім рэжымам уразлівых людзей у якасці інструмента для дасягнення палітычных мэтаў. І гэта, піша ён, набывае трывожнае вымярэнне: групы мігрантаў у суправаджэнні ўзброеных сілавікоў спрабуюць прарвацца праз межы Еўразвязу.

«Гэта сведчыць пра цынізм беларускага рэжыму, які, распальваючы крызіс на вонкавых межах Еўразвязу, спрабуе адцягнуць увагу ад сітуацыі ў краіне, дзе жорсткія рэпрэсіі ды парушэнні правоў чалавека працягваюцца і нават пагаршаюцца», – піша Бурэль.

Hавiны
Прэзідэнт ЗША падтрымаў ідэю ўвесці санкцыі супраць авіякампаніяў за міграцыйны крызіс
2021.11.11 08:42

Еўразвяз асуджае рэжым Аляксандра Лукашэнкі за тое, што той свядома ставіць пад пагрозу жыццё і дабрабыт людзей, парушае міжнароднае права ды ігнаруе фундаментальныя правы чалавека, адносна якіх Беларусь сама ўсклала на сябе абавязкі.

«Такія бесчалавечныя дзеянні патрабуюць рашучай міжнароднай рэакцыі і супрацы дзеля прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасці за гэтыя парушэнні, – дадае Бурэль. – Міжнародным арганізацыям неабходна даць неадкладны і бесперашкодны доступ да людзей, каб даставіць ім гуманітарную дапамогу».

Паводле Бурэля, Еўразвяз узаемадзейнічае з краінамі паходжання і транзіту мігрантаў, каб спыніць дзеянні Лукашэнкі, а таксама збіраецца пашыраць санкцыі на ўдзельнікаў ды паплечнікаў рэжыму Лукашэнкі.

Hавiны
Турэччына абмеркавала з Польшчаю міграцыйны крызіс на беларускіх межах
2021.11.11 09:49

АА belsat.eu

Стужка навінаў