У ВНУ замест навучання ў прыярытэце ідэалогія. Аб'яднаны кабінет супраць такога падыходу


Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі Аліна Коўшык і прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова выступілі з супольнай заявай адносна новага палажэння Мінадукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі».

Будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Мінадукацыі апублікавала палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі». Але дэмакратычная супольнасць мяркуе, што гэты дакумент дэманструе, што ў ВНУ на першы план выходзіць не навукова-даследчая дзейнасць, але ідэалагічная і выхаваўчая праца. На думку прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай, Міністэрства адукацыі садзейнічае ўзмацненню таталітарных тэндэнцыяў у Беларусі. Паколькі, на думку прадстаўніц, ВНУ пераўтворацца ў «партшколы».

«Іх галоўнай задачай стане падрыхтоўка кадраў, якія падтрымліваюць палітыку і падзяляюць каштоўнасці рэжыму Лукашэнкі, які ўзурпаваў дзяржаўную ўладу ў Беларусі», – гаворыцца ў супольнай заяве.

Прадстаўніцы дэмакратычнай Беларусі заклікаюць беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў не ператварацца ў прапагандыстаў, абмяжоўваць уплыў лукашэнкаўскай ідэалогіі на моладзь, адраджаць нацыянальную свядомасць, разумець прыярытэтнасць захавання дзяржаўнасці, гісторыі, нацыянальнай культуры і мовы, на якіх павінна грунтавацца нацыянальная сістэма адукацыі і навукі.

Каментар
Эксперымент вялікай рэформы. Як змяняецца школьная і вышэйшая адукацыя ў Беларусі
2022.09.02 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў