У Мінабароне распавялі пра задачы рэгіянальнай групоўкі Беларусі і Расеі


Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што задачы рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі, пра якую ўчора расказаў Лукашэнка, будуць толькі абарончыя, а ўсе захады накіраваныя на «адэкватнае рэагаванне на дзеянні паблізу межаў». Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.by

 

«Сама рэгіянальная групоўка войскаў – гэта складаны арганізм, які складаецца з мноства складнікаў. Гэта і органы кіравання рознага ўзроўню, войскі, сілы, сістэмы забеспячэння. Падчас функцыянавання гэтага абароннага кампаненту Саюзнай дзяржавы адпрацоўваліся розныя варыянты яе разгортвання і ўжывання. Адначасовае разгортванне ўсіх сістэмаў у выпадку відавочнай пагрозы альбо паэтапнае разгортванне, згодна з абстаноўкаю», – заявіў Хрэнін.

Паводле міністра абароны, цяпер паэтапна рэалізуюцца асобныя захады, накіраваныя на гарантаванне бяспекі па перыметры межаў Саюзнай дзяржавы – Беларусі і Расеі.

У межах захадаў рэгіянальнай групоўкі войскаў удакладняюцца рашэнні на выкарыстанне кампанентаў, сінхранізуюцца сістэмы забеспячэння, ажыццяўляецца рыхтаванне да выканання задачаў, патлумачыў Хрэнін.

Нагадаем, што падчас учорашняй нарады з сілавікамі і вайскоўцамі Аляксандр Лукашэнка расказаў пра дамоўленасці з Уладзімірам Пуціным наконт разгортвання супольнай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. Ён даручыў прыняць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі: гаворка пра тысячы асобаў. Разгортванне рэгіянальнай групоўкі Лукашэнка абгрунтаваў нібыта нападам, што рыхтуецца з боку Украіны і краінаў NATO.

Hавiны
Кіраўнік КДБ заявіў, што пасля расейскай мабілізацыі можа наступіць «пераломны момант» у вайне
2022.10.11 13:12

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў