Бакінгэмскі палац агучыў дату каранацыі Чарлза III


Бакінгэмскі палац паведамляе, што каранацыя Чарлза III адбудзецца ў суботу, 6 траўня наступнага году.

Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз III.
Фота: Hannah McKay / Pool Photo via AP

Цырымонія каранацыі караля Вялікай Брытаніі Чарлза III адбудзецца 6 траўня 2023 году ў Вестмінстэрскім абацтве ў Лондане і будзе праводзіцца арцыбіскупам Кэнтэрбэрыйскім.

На цырымоніі разам з Чарлзам III карануюць ягу жонку Камілу Роўзмары Маўнтбэтэн. Яна будзе афіцыйна каранаваная як каралева-кансорт (каралева, якая мае сацыяльны ранг, але не мае афіцыйных паўнамоцтваў).

Дадатковая інфармацыя будзе абвешчана пазней, канкрэтызуе прэсавая служба Бакінгэмскі палацу.

Аб’ектыў
Чарлза ІІІ абвясцілі каралём
2022.09.11 00:52

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў