За забойства мужчыны затрыманыя яго сын і былая жонка

9 кастрычніка рыбакамі ў рацэ Ясельда ў Іванаўскім раёне было знойдзена цела мужчыны. Загінулым аказаўся 36-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе Следчы камітэт.

Спецыялісты даведаліся, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 33-гадовая былая жонка загінулага, іх 15-гадовы сын, а таксама цяперашні 41-гадовы сужыцель жанчыны.

Заведзена крымінальная справа з нагоды забойства, якое здзейсніла група собаў.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны