У Шчучыне ў разгар пандэміі звольнілі адзінага інфекцыяніста


Медык у масцы ад каронавіруса.
Фота: t.me/minzdravbelarus

У горадзе хворых на каронавірус лекуюць гінеколагі і іншыя лекары, што не маюць спецыялізацыі ў інфекцыялогіі, паведамляюць «Белыя халаты» са спасылкай на мясцовага жыхара.

Піша мясцовы жыхар:

«Горад Шчучын, Гарадзенская вобл. Горад маленькі, лекараў талковых раз, два і аблічыўся. Разгар пандэміі, паніжаюць з пасады нач.мед да загадчыцы інфекцыёнкі і праз месяц звальняюць адзінага лекара інфекцыяніста, які выратаваў сотні жыццяў.

У камандзе з ёй працавалі гінеколагі, акулісты і хто там толькі не працаваў. Больніца завалена хворымі, лечаць гінеколагі, што яна там праслухаць зможа, незразумела.

Прычына звальнення вельмі простая, лекар пачала патрабаваць таго, каб забяспечылі ўсім неабходным, таму што няма нават кіслароду, у аддзяленні дзе ляжаць хворыя каронавірусом».

Hавiны
Паказнікі па каронавірусу ў Беларусі зноў на рэкордным узроўні
2021.10.09 17:47

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў