Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі атрымалі Дэйвід Кард, Джошуа Энгрыст і Хіда Імбэнс

Каралеўская акадэмія навук Швецыі прыняла рашэнне прысудзіць прэмію-2021 Шведскага нацыянальнага банку ў галіне эканамічных навук тром асобам, паведамляе Нобэлеўскі камітэт.

Палова прэміі прысуджаная Дэйвіду Карду (David Card) з Каліфарнійскага ўніверсітэту (Бэрклі, ЗША) «за эмпірычны ўнёсак у эканоміку працы».

Другую палову прэміі падзеляць Джошуа Энгрыст (Joshua David Angrist) з Масачусэцкага тэхналагічнага інстытуту (Кеймбрыдж, ЗША) і Хіда Імбэнс (Guido Wilhelmus Imbens) са Стэнфардскага ўніверсітэту (ЗША) «за іх метадалагічны ўнёсак у аналіз прычынна-выніковых сувязяў».

МГМ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны