Міліцыянты арыштавалі мужчыну, які справіў патрэбу на службовае аўта


У Берасцейскім раёне мужчыны нападпітку паспрачаліся і ў выніку 31-гадовы жыхар раёну залез на міліцэйскае аўта і справіў патрэбу на лабавое шкло машыны. Міліцыянты распачалі крымінальную справу.

10 кастрычніка ў аграгарадку Тамашоўка Берасцейскага раёна трое мужчын пабачылі міліцэйскі аўтамабіль, які знаходзіўся каля сельсавету. 31-гадовы мясцовы жыхар залез на капот аўта і справіў патрэбу на лабавое шкло, а пазней разам з сябрамі ва ўзросце 24 і 33 гадоў парэзаў шыны.

Участковы інспектар пабачыў сляды на капоце і парэзаныя шыны, паведамляе прэсавая служба МУС. Якім чынам міліцыянт даведаўся, што на ягоны аўтамабіль спраўлялі патрэбу – не паведамляецца. Міліцыянты выявілі «жартаўнікоў». Мужчын затрымалі і завялі крымінальную справу за хуліганства.

Hавiны
Пракуратура перадала ў суд справу супраць жанчыны, якая сядзела і танчыла на плошчы Перамогі
2021.09.28 17:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў