Лукашэнку прыцягнуць да адказнасці, рэжым выкарыстоўвае Інтэрпол. Галоўнае за 11 кастрычніка


427 дзён працягваецца супрацьстаянне грамадства і ўладаў у Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

У Нюрнбэргу абмяркоўваюць, як прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку

11 кастрычніка на канферэнцыі ў нямецкім горадзе Нюрнбэрг, дзе ў 1945–1946 гадах прайшоў міжнародны трыбунал над нацызмам, абмеркавалі, як арганізаваць крымінальны пераслед прадстаўнікоў беларускага рэжыму, адказных за злачынствы супраць чалавечнасці.

У Нюрнбэргу адбываецца прававая канферэнцыя, прысвечаная злачынствам рэжыму Лукашэнкі. Нюрнбэрг, Нямеччына. 11 кастрычніка 2021 года.
Фота: ДД / Белсат
Артыкулы
«Тэрарыст і злачынца». У нямецкім Нюрнбэргу абмеркавалі, як прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку і ягоных памагатых
2021.10.11 18:35

Нямеччына распачала расследаванне нелегальнай міграцыі з Беларусі

Нямецкія ведамствы вядуць вядуць расследаванне ў дачыненні да меркаваных арганізатараў міграцыйнага крызісу на ўсходзе ЕЗ. Дэталяў расследавання МУС краіны не агучвае.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Кадр з відэа: Ministerstwo Obrony Narodowej / Twitter

Раней выданне «Bild am Sonntag» паведаміла, што нямецкія ўлады падазраюць ва ўзнікненні міграцыйнага крызісу Аляксандра Лукашэнку. Паводле выдання, Лукашэнка імкнецца шантажаваць ЕЗ і патрабуе зняцця санкцыяў праз арганізаваную дзяржавай кантрабанду мігрантаў. «Bild am Sonntag« паведамляе, што нямецкія ўлады цяпер разглядаюць Лукашэнку як кантрабандыста.

Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае Міжнародную паліцыю

Паводле звестак ініцыятывы «ByPol« у міжнародны вышук абвяшчаюцца людзі, якія падвяргаюцца пераследу за свае палітычныя дзеянні, гаворыцца ў новым расследаванні былых беларускіх сілавікоў.

Артыкулы
ByPol апублікаваў расследаванне пра выкарыстанне Міжнароднай паліцыі рэжымам Лукашэнкі
2021.10.11 10:38

100 дзён пад арыштам за прыватную перапіску

26-гадовыя Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева з Менску ў няволі з 15 ліпеня. Іх сем разоў запар арыштоўвалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле праваабаронцаў, гэтыя арышты ім прысудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы – спасылкі на розныя каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.
Фота: Sprind96.org

За год кошты выраслі больш чым на 10 %

Улады не здолелі ўтрымаць гадавую інфляцыю ў Беларусі ніжэйшаю за 10 %. Індэкс спажывецкіх коштаў па выніках верасня 2021 года склаў 10,2 % у параўнанні з вераснем мінулага года.

Аб’ектыў
Падаткі: новыя з’явяцца, старыя вырастуць
2021.10.11 22:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў