Еўрапейскія фірмы маглі пастаўляць у Беларусь зброю насуперак эмбарга


Выданне «EUоbserver» паведамляе, што тры еўрапейскія фірмы маглі прадаваць зброю ў Беларусь і Расею. Такі гандаль – незаконны, бо яшчэ ў 2011 і 2014 ЕЗ увёў забарону на пастаўку ў гэтыя краіны зброі.

Паводле расследавання выдання «EUоbserver», летась праз Малдову чэшская фірма «Česká zbrojovka» спрабавала экспартаваць у Расею больш за 100 вінтовак і пісталетаў. У забароненым гандлі маглі браць удзел таксама венгерская фірма «De Fango» і славацкая «XXeurope». Гэтыя фірмы ў мінулым годзе таксама праз Малдову маглі экспартаваць у Беларусь сотні боепрыпасаў. Пры гэтым з 2011 і 2014 гадоў ЕЗ увёў эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь і Расею.

Кавалак святлошумавой гранаты, якая трапіла ў аўта ў Менску 10 жніўня на «Пушкінскай». Фота даслалі чытачы Belsat.eu
Ахвяры святлошумавой гранаты ў Менску, кінутай 10 жніўня на «Пушкінскай». Фота даслалі чытачы Belsat.eu

Падчас масавых акцыяў пратэсту ў 2020 годзе ў Беларусі грамадзяне заўважылі, што беларускія сілавікі ўжываюць еўрапейскую зброю супраць мітынгоўцаў. У руках сілавікоў былі нямецкія пісталеты, аглушальныя гранаты чэшскай вытворчасці.

Беларускі свет
«Я падняў рукі і адыходзіў: яны стрэлілі ў твар»
2020.12.22 19:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў