«Наша Ніва»: Юрыя Чыжа накіравалі на псіхіятрычную экспертызу і вызвалілі пад хатні арышт


Суд Цэнтральнага раёну сталіцы ў закрытым рэжыме разглядаў скаргу бізнесоўца Юрыя Чыжа. Вядома, што следства вырашыла накіраваць яго на судова-псіхіятрычную экспертызу, піша «Наша Ніва».

Юрый Чыж, раней быў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі, цяпер пад хатнім арыштам. Такія звесткі сталі вядомыя з апісання скаргі, накіраванай безнесоўцам у суд Цэнтральнага раёну Менску. Следства пастанавіла накіраваць Чыжа на судова-псіхіятрычную экспертызу. Яе праводзяць у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.

Лукашэнка ўзнагароджвае Чыжа, 2013 год.
Фота: president.gov.by
  • Юрый Чыж працяглы час лічыўся адным з найбольш уплывовых бізнесоўцаў краіны. Алігарх уваходзіў у найбліжэйшае кола Аляксандра Лукашэнкі, яго нават называлі «гаманцом» дыктатара. Лукашэнка ставіў Чыжа ў прыклад іншым прадстаўнікам бізнесу, у 2012 годзе ўзнагародзіў яго ганароваю граматай, а ў 2013-м – ордэнам Айчыны III ступені.
  • У сакавіку 2016 года Чыжа арыштавалі і абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У верасні таго ж года Чыжа вызвалілі з СІЗА КДБ, але ягоная бізнес-імперыя пачала развальвацца.
  • Сёлета ў сакавіку Чыжа зноў арыштавалі, а ў ліпені ягоную кампанію «Трайпл» прызналі банкрутам. Крэдытныя патрабаванні да «Трайплу» складаюць цяпер ледзь не 170 млн руб.
Аб’ектыў
Лукашэнка патрабуе ад Чыжа вярнуць грошы
2021.09.01 23:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў