ByPol апублікаваў расследаванне пра выкарыстанне Міжнароднай паліцыі рэжымам Лукашэнкі


Тэлеграм-канал ByPol. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Паводле дадзеных ініцыятывы ByPol у міжнародны вышук абвяшчаюцца людзі, якія падвяргаюцца пераследу за свае палітычныя дзеянні, гаворыцца ў новым расследаванні былых беларускіх сілавікоў.

Так Польшча адмовіла ў выдачы Макарыя Малахоўскага, на якога завялі крымінальную справу з нагоды нібыта наезду на супрацоўніка ДПС Юрыя Астроўскага.

«Аднак прызнаны пацярпелым па крымінальнай справе з нагоды нібыта ўжытага ў дачыненні яго гвалту ў медустановы не звяртаўся. І на відэа, якое зафіксавала інцыдэнт, бачна, што інспектар, у парушэнне ўсіх мажлівых інструкцый і правіл, сам кінуўся пад колы аўтамабіля і пры гэтым ніколькі не пацярпеў», – гаворыцца ў расследаванні.

ByPol звяртае ўвагу, што Малахоўскі ўжо быў асуджаны і адбыў адміністрацыйнае пакаранне.

Прадстаўнік ініцыятывы Алег Талерчык падкрэслівае, што спроб вышуку людзей па палітычных матывах праз Інтерпол нямала:

«Паводле ўставу, Інтэрпол не прымае ў росшук асобаў, якіх пераследуюць па палітычных матывах. Але калі пры запаўненні цыркуляра росшуку схаваць сапраўдныя матывы росшуку, ці простымі словамі падмануць генсекрытарыят Інтэрполу, сказіўшы склад злачынства, то дабіцца абвяшчэння грамадзяніна ў міжнародны росшук рэальна».

У расследаванні ёсць запіс тэлефоннай размовы, дзе сілавікі абмяркоўваюць, як падаць заяўку ў вышук за пратэстнае графіці, каб яна не выглядала палітычным пераследам:

«Тады глядзі, калі будзе пазначана, што сцягі, то тады не пройдзе. А калі проста, што псавалі маёмасць, размалёўвалі фарбай, штосьці такое, то можа прайсці».

Беларускаму бюро Інтэрполу ўжо было вынесена папярэджанне за абвяшчэнне ў росшук палітычных апанентаў, і калі зноў будзе заяўка на росшук чалавека па палітычных матывах – удзел Беларусі ў Інтэрполе можа быць спынены. Так раней адмовілі ў росшуку палітычных дзяячак Святланы Ціханоўскай і Вольгі Кавальковай.

Вольга Кавалькова. Варшава, Польшча. 24 красавіка 2021 года.
Фота: Яна Пракапчук / Белсат

З іншага боку і Беларусь не выдавала людзей, абвешчаных у міжнародны росшук. Так, акрамя запросу на сам росшук, беларускія сілавікі дасылаюць запыты ў Інтэрпол, каб атрымаць дадзеныя пра месцазнаходжанне чалавека, яга статусу ў краіне, наяўнасці маёмасці, транспарту, нумароў мабільнай сувязі і іншае.

«Пры тым супрацоўнікі Інтэрполу і не ведаюць, што гэтыя запыты ідуць па палітычна матываваных справах. Падраздзяленні МУС выкарыстоўваюць дзіры ў сістэме Інтэрполу, праца якога пабудавана на даверы нацыянальным цэнтральным бюро. З гэтай нагоды інфармацыя ў запыце ніяк не правяраецца.

Усе запыты каральных органаў Беларусі ў Інтэрпол накіроўваюцца праз нацыянальнае цэнтральнае бюро, супрацоўнікі якога адначасова з’яўляюцца супрацоўнікамі МУС і наўпрост падпарадкоўваюцца рэжыму. Праз што свае абавязкі па запытах выконваюць чыста фармальна.

Такім чынам па каналах Інтэрполу правяраюцца асобы, у дачыненні да якіх зусім няма ніякіх крымінальных спраў ці іх пераслед ажыццяўляецца за злачынствы, праверка якіх па каналах Інтэрполу правіламі гэтай міжнароднай установы забаронена», – падкрэслівае Талерчык.

Артыкулы
«ByPol»: смяротныя траўмы Раману Бандарэнку нанеслі байцы СОБРу
2021.09.24 11:14
  • ByPol – ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў, якія пайшлі ў адстаўку пасля выбараў у 2020-м годзе на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў