Зяленскі: Зімой адбудзецца дэакупацыя нашых тэрыторыяў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што зімой адбудзецца вызваленне ўсіх украінскіх тэрыторыя, якія акупавалі расейцы. Але для гэтага неабходнае новае ўзбраенне. Перамовы ж Крамлём пакуль немагчымыя, піша Офіс кіраўніка дзяржавы.

Украінскія вайскоўцы.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Уладзімір Зяленскі выказаў меркаванне, што цяпер ва ўкраінскіх вайскоўцаў няма іншага выйсця, акрамя як перамагчы агрэсара. На думку прэзідэнта ўжо бягучай зімой армія зможа вызваліць усе тэрыторыі, якія акупавалі расейцы.

«Я лічу, што гэтая зіма – пераломная, і яна можа прывесці да хуткай дэакупацыі Украіны. Мы бачым, як яны бягуць на некаторых напрамках. Калі б мы былі крыху мацней зброяй, мы б дэакупавалі хутчэй», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Прэзідэнт таксама дадаў, што ва Украіны няма іншага выйсця, акрамя як перамагчы агрэсара ў гэтай вайне.

«Усе мы дакладна верым у перамогу больш, чым яны, і гэта галоўнае. Галоўная наша зброя – што мы верым, ведаем, адчуваем перамогу», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Уладзімір Зяленскі распавёў, што цяпер перамовы з Крамлём па завяршэнні вайны немагчымыя, паколькі расейскі бок не можа сфармуляваць ніякіх адэкватных пазіцый.

«Мы хочам закончыць вайну, але змянілася прастора, магчымасці. Грамадства не хоча размаўляць з тэрарыстамі. Хоць нават з тэрарыстамі можна мець зносіны, таму што яны ведаюць, чаго хочуць», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

Пры гэтым у дачыненні з кіраўніцтвам Крамля няма даверу, што дамоўленасці будуць выконвацца.

Збройныя сілы Украіны працягваюць контрнаступ і вызваляюць акупаваныя расейцамі тэрыторыі. Паводле прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, ЗСУ вызвалілі 2 тысячы квадратных кіламетраў украінскай зямлі.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі: Расейскае войска дэманструе ў гэтыя дні найлепшае, што ўмее, – паказвае спіну
2022.09.10 23:10

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў