Zerkalo.io: Улады завышаюць колькасць прышчэпленых беларусаў амаль на 40%


Журналісты Zerkalo.io звярнулі ўвагу на тое, што афіцыйныя дадзеныя ўладаў Беларусі наконт колькасці прышчэпленых істотна супярэчыць звесткам расейскага ўраду аб аб’ёмах вытворчасці вакцыны ад каронавірусу.

Зыходзячы са звестак адкрытых крыніцаў, да канца лета ў Беларусі было мінімум 2,87 млн ​​дозаў двухкампанентных вакцынаў (каб цалкам прышчапіць чалавека, такіх уколаў трэба два). Грунтуючыся на заявах Аляксандра Лукашэнкі і міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча журналісты падлічылі, што з гэтых 2,87 млн ​​у Беларусі да канца лета вырабілі мінімум 2,26 млн дозаў вакцыны «Спутник V». Астатняе – пастаўкі з іншых краін (Кітая, ААЭ і Расеі).

29 жніўня Міністэрства аховы здароўя заявіла, што 1 мільён 330 тысяч беларусаў прышчэпленыя двума дозамі, яшчэ 290 тысячаў – адной. Каб прышчапіць такую колькасць людзей трэба было нават больш вакцыны, чым па мінімальнай планцы было выраблена – 2,95 млн дозаў. Журналісты Zerkalo.io дапускаюць, што ў Беларусі вырабілі да канца лета трохі больш, бо Лукашэнка заяўляў, што «Белмедпрэпараты штотыдзень пастаўляюць не менш за 90 тысяч дозаў Спутник V».

Аднак у матэрыялах прэс-службы ўраду РФ, падрыхтаваных да візіту ў Менску прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна 10 верасня, сцвярджаецца, што на «Белмедпрэпаратах» выпусцілі «каля 1,5 млн доз». Гэтыя лічбы ўсё мяняюць. Нават калі выказаць здагадку, што гэта колькасць не ўлічвае восеньскую вытворчасць, атрымліваецца, што да канца лета ў Беларусі было толькі каля 2,11 млн дозаў вакцыны. Гэтага б хапіла, каб прышчапіць двума кампанентамі максімум 1,055 мільёна чалавек. Адну дозу пры такім падыходзе не атрымаў бы ніхто.

Журналісты выдання адзначаюць: калі верыць лічбам, агучаным у Расеі, Міністэрства аховы здароўя Беларусі на 29 жніўня завысіла колькасць прышчэпленых людзей мінімум на 420 тысяч чалавек. Або на 39,81%.

Hавiны
Ці варта камбінаваць «Спутник V» з іншай вакцынай ад каронавірусу?
2021.08.19 23:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў