Ціманоўская абвергла інфармацыю пра тое, што яна падалася на польскае грамадзянства


Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская пазірую для партрэта. Варшава, Польшча. 5 жніўня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат

Беларуская спартоўка па бегу на спрынтарскія дыстанцыі Крысціна Ціманоўская распавяла ў сваім інстаграме, што яна не падавала дакументы на атрыманне польскага грамадзянства.

Яна адзначыла, што нават пры жаданні не можа такое зрабіць, бо ёй бракуе патрэбных дакументаў.

«Я насамрэч знаходжуся ў Польшчы, але тут я займаюся рэабілітацыяй, аднаўленнем свайго здароўя ў статусе грамадзянкі Беларусі», – распавяла спартоўка ў сторіз.

Раней з’явілася інфармацыя пра тое, што спартоўка нібыта вырашыла выступаць за Польшчу і падала дакументы на польскае грамадзянства.

Падчас Алімпіяды ў Токіа бягуння Крысціна Ціманоўская абурылася ў Instagram тым, што яе паставілі на эстафету, да якой яна не рыхтавалася, бо чыноўнікі наблыталі з допінг-пробамі эстафетніц, якія не паехалі на Алімпіяду. Атлетка ў аэрапорце звярнулася да паліцыі і Міжнароднага алімпійскага камітэту: сказала, яе вывозяць з Токіа супраць ейнай волі.

Потым з’явіўся аўдыязапіс, на якім, як сцвярджаецца, спартовыя функцыянеры пагражаюць Ціманоўскай за яе пост. Атлетку абаранілі ад вывазу ў Беларусь, цяпер яна ў Польшчы.

Hавiны
Медаль Крысціны Ціманоўскай перададуць у Музей Вольнай Беларусі
2021.09.09 12:13

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў