Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Лукашэнка спрабуе ўсталяваць у Беларусі могілкавы спакой


Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы і Францыі Гайка Маас, Збігнеў Раў і Жан-Іў Ле Дрыян пацвердзілі адзіны курс трох краінаў у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе DW.

«Сітуацыя ў Беларусі застаецца ганебнай плямай пасярод Еўропы. Лукашэнка спрабуе ўсталяваць у краіне могілкавы спакой, але мы не маем намеру глядзець на гэта склаўшы рукі», – сказаў Маас пасля сустрэчы ў нямецкім Ваймары ў пятніцу, 10 верасня.

Нямецкі міністр таксама асудзіў «абсалютна непрымальнае выкарыстанне бязвінных уцекачоў на вонкавых межах Еўразвязу». Кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў на сустрэчы ў Ваймары заклікаў да згуртаванасці і скаардынаваных дзеянняў. «На фоне крызісу важна праяўляць салідарнасць», – падкрэсліў ён.

Паводле Раў, Польшча з занепакоенасцю сочыць за сітуацыяй у грамадзянскай супольнасці Беларусі і спробамі дамагчыся абсалютнай цэнтралізацыі ўлады ў гэтай краіне. Кіраўнік МЗС Францыі Ле Дрыян таксама падкрэсліў важнасць супрацы ў палітыцы ў дачыненні да Беларусі.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Нямеччыны заявіў, што сёння ўся Беларусь знаходзіцца ў закладніках у Лукашэнкі
2021.08.09 11:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў