Галоўнае за дзень: місія МВФ, прышчэпкі і народзіны Ціханоўскай


397 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі пасля выбараў прэзідэнта. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Нямецкі міністр асудзіў падзеі ў Беларусі

Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы і Францыі Гайка Маас, Збігнеў Раў і Жан-Іў Ле Дрыян пацвердзілі адзіны курс трох краінаў у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Сітуацыя ў Беларусі застаецца ганебнай плямай пасярод Еўропы. Лукашэнка спрабуе ўсталяваць у краіне могілкавы спакой, але мы не маем намеру глядзець на гэта склаўшы рукі», – сказаў Маас пасля сустрэчы ў нямецкім Ваймары ў пятніцу, 10 верасня.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Лукашэнка спрабуе ўсталяваць у Беларусі могілкавы спакой
2021.09.11 09:35

Колькасць прышчэпак ў Беларусі пад пытаннем

Ампулы з вакцынай «Спутник V». Фота Мінабароны РФ

Журналісты Zerkalo.io звярнулі ўвагу на тое, што афіцыйныя дадзеныя ўладаў Беларусі наконт колькасці прышчэпленых істотна супярэчыць звесткам расейскага ўраду аб аб’ёмах вытворчасці вакцыны ад каронавірусу.

Зыходзячы са звестак адкрытых крыніцаў, да канца лета ў Беларусі было мінімум 2,87 млн ​​дозаў двухкампанентных вакцынаў (каб цалкам прышчапіць чалавека, такіх уколаў трэба два). Грунтуючыся на заявах Аляксандра Лукашэнкі і міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча журналісты падлічылі, што з гэтых 2,87 млн ​​у Беларусі да канца лета вырабілі мінімум 2,26 млн дозаў вакцыны «Спутник V». Астатняе – пастаўкі з іншых краін (Кітая, ААЭ і Расеі).

Hавiны
Zerkalo.io: Улады завышаюць колькасць прышчэпленых беларусаў амаль на 40%
2021.09.11 10:50

Міністр спорту не чакаў ад Азаранкі адмовы

Рашэнне тэнісісткі Вікторыі Азаранкі адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе ў Токіа міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук назваў нечаканым:

«Чым кіравалася Азаранка? Непрыемна. Як не пазмагацца за гонар краіны? Не дапамагчы, калі ў табе маюць патрэбу? Не павесці за сабой маладых, натхніць іх сваім прыкладам? Тую ж не заўсёды стабільную Арыну Сабаленку. Ды і ўласныя амбіцыі задаволіць, паспрабаваць замахнуцца на тытул двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі. Бо ў пары з Сабаленкай шанец выйграць золата, лічу, меўся цудоўны. Такія паводзіны не красіць Азаранку ні як спартоўку, ні як чалавека, ні тым больш як грамадзяніна сваёй краіны».

Віртуальная місія МВФ

Маша Забара на пікеце каля офісу МВФ. Фота прадстаўлена рэдакцыі

Міжнародны валютны фонд заявіў, што запускае віртуальную місію ў Беларусі. Гэтае рашэнне было прынятае «на фоне заклапочанасці» з-за выплаты рэжыму Аляксандра Лукашэнкі звыш 900 мільёнаў долараў у межах падтрымкі дзяржаваў падчас змагання з пандэміяй каронавіруса.

Hавiны
МВФ запускае «віртуальную місію» для вывучэння сітуацыі ў Беларусі
2021.09.11 13:34

Год калоніі за песню

Суддзя Добрушскага раёну Святлана Лук’янава пакарала 1 годам калоніі агульнага рэжыму рэпера Яўгена Пятрова за абразу Лукашэнкі.

Яўген – грамадзянін Расеі і пасля адбыцця пакарання будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі. Ці будзе маладзён падаваць апеляцыю на рашэнне раённага суду невядома, бо падчас працэсу ён адмовіўся ад паслуг адваката.

Hавiны
Суд пакараў рэпера годам калоніі за песню пра Лукашэнка
2021.09.11 17:05

Беларусы віншуюць прэзідэнтку

Сёння Святлане Ціханоўскай споўнілася 39 гадоў, свае чарговыя народзіны яна святкуе ў выгнанні, але беларусы перадаюць ёй шчырыя віншаванні з радзімы.

Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы віншуюць Святлану Ціханоўскую з народзінамі. Фота чытачоў Белсату

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў