За два гады Следчы камітэт узбудзіў 11 тысяч «экстрэмісцкіх» спраў


Следчы камітэт Беларусі ў перыяд з 9 жніўня 2020 года да 1 ліпеня 2022 года распачаў больш за 11 тысяч крымінальных справаў за «злачынствы экстрэмісткай накіраванасці».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Таксама на пасяджэнні калегіі Следчага камітэту 11 жніўня было прынята «рашэнне аб рэалізацыі комплексу мер па зніжэнню крымінальных спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці».

Старшыня СК Дзмітрый Гора даў даручэнне ў гэтым годзе рэалізаваць «вычарпальныя меры» для прымянення завочнага крымінальнага пераследу і запатрабаваў «сфарміраваць аднастайную практыку ў частцы прымянення дадзенай нормы», вызначыўшы, якія крымінальныя справы павінны быць праведзены завочна.

Hавiны
Каму пагражае завочнае пакаранне ў Беларусі, і ці атрымаецца «перасядзець» за мяжою?
2022.07.22 14:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў