«Стаўкі павышаныя да мяжы». Што пішуць тэлеграм-каналы пра Пераходны кабінет дэмсілаў


Беларускія аналітычныя тэлеграм-каналы даволі актыўна абмяркоўваюць стварэнне падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні Пераходнага кабінету. І нават маюць пэўны аптымізм адносна далейшага развіцця сітуацыі.

Дмитрий Щигельский, Павел Латушко, Александр Азаров, Александр Добровольский, Вадим Прокопьев, Светлана Тихановская, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Святлана Ціханоўская выступае на канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні. На здымку (злева направа) – Дзмітрый Шчыгельскі, Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Аляксандр Дабравольскі, Вадзім Пракоп’еў. Вільня, Літва. 8 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская абвясціла пра стварэнне пераходнага кабінету. У яго склад увайшлі чатыры асобы. Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах, былы дыпламат Валер Кавалеўскі стаў цяпер прадстаўніком Кабінету ў замежных справах. Яшчэ адзін былы дыпламат і былы міністр культуры, а цяпер кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка будзе адказваць у Кабінеце за транзіт улады.

Прадстаўніком Кабінету ў аднаўленні правапарадку стаў былы палкоўнік міліцыі, а цяпер кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў. А вось сферай абароны і нацыянальнай бяспекі будзе адказваць камандзір палка «Пагоня», былы кіраўнік Берасцейскай дэсантнай брыгады падпалкоўнік Валер Сахашчык.

Hавiны
«Сістэму можа перамагчы толькі сістэма». Дэмсілы распавялі пра стратэгіі для пераадолення крызісу
2022.08.08 17:59

«Стан ад трывогі да лёгкай панікі»

«Упершыню за доўгі час дэмсілам атрымалася згуляць праактыўна. Мала хто на тым баку верыў у тое, што ўжо па выніках другога дня канферэнцыі будуць прыняты рашэнні і перафарматаваны кабінет. Хунта баіцца любых зладжаных дзеянняў. 2020 паказаў, што нават часовыя саюзы здольныя даваць вынік. У кабінетах і калідорах стан ад трывогі да лёгкай панікі», – пішуць «Ник и Майк».

Пры гэтым, на думку аўтараў каналу, стварэнне Кабінету з уключэннем у яго ў якасці «міністра» абароны падпалкоўніка Валера Сахашчыка – «адзін з апошніх козыраў у дэмакратычных сілаў».

«І вельмі важна правільна распарадзіцца тым даверам, які выклікаў Сахашчык у публікі. Стаўкі павышаныя да мяжы», – адзначаюць «Ник и Майк».

Александр Азаров, Павел Латушко, Светлана Тихановская, Валерий Ковалевский, Валерий Сахащик, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Другі дзень канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь». На здымку (злева направа) – Аляксандр Азараў, Павел Латушка, Святлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі і Валер Сахашчык. Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

У сваю чаргу канал «Рефлексия и реакция» паведамляе, што «кабінет, урад – неабходная (але недастатковая) умова для стварэння таго самага двоеўладдзя, якога не здарылася ў 2020-м».

«Калі б ён з’явіўся 2 гады таму – ён рызыкаваў бы стаць чарговай пустой ініцыятывай. Але, супастаўляючы ўсё, што адбываецца зараз, на розум прыходзіць выснова – зараз беларускае пытанне гэта ўжо не толькі праблема Беларусі. Больш за тое, канфлікт у рэгіёне настолькі моцны, што па-за жаданнем ці нежаданнем беларускага народу, ціск звонку на бягучы рэжым будзе незвычайна моцным. На фоне слабой Расеі. На фоне крыкаў прапагандыстаў аб тым, што вертыкаль недастаткова заўзята ўдзельнічае ў рэпрэсіях», – піша аўтар каналу.

Акно магчымасцяў будзе кароткім

Тым не менш, піша CYNIC, Кабінет мусіць навучыцца «кіраваць унутраным і вонкавым парадкам дня» і знайсці выканаўцаў «на месцах».

«Каб працэс расхіствання ўлады адбываўся ўвесь час, трэба мець «пад дываном» маштабны пратэставы рух, які не будзе займацца нічым асабліва яскравым і выбітным, але ён павінен неўзаметку капаць «падземныя сцежкі» пад Палацам», – адзначае CYNIC.

Александр Азаров, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Аляксандр Азараў, прадстаўнік ініцыятывы BYPOL, на канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні, Літва. 8 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

На думку ягонага аўтара, у дэмакратычных сілаў цяпер «няма акна магчымасцяў для знішчэння рэжыму Лукашэнкі», але яно можа з’явіцца, калі Расея прайграе вайну ва Украіне і пойдзе «залізваць раны».

«Але фортачка ў «Новую Беларусь» будзе адчыненая вельмі нядоўга. І тым больш яна не з’явіцца, калі вайна скончыцца абмежаванай перамогай Крамля і фашызму», – падкрэслівае CYNIC.

Паводле яго, Беларусі патрэбны актыў, які працуе ўнутры і падрыхтаваны звонку, які можа ўступіць у гульню маментальна – «у момант капітуляцыі Масквы».

Самыя прыйдуць і будуць пытацца

У сваю чаргу журналіст і аналітык Валер Цыганкоў разглядае нязгоду замежных актараў падтрымаць «сілавы варыянт» змены ўладаў у Беларусі. На ягоную думку, гэта праўдзіва толькі з адной агаворкай – «на сённяшні дзень».

«Бо сітуацыя можа памяняцца ў любы момант. Адзін прыклад. Калі Масква ўсё ж прымусіць [Аляксандра Лукашэнку. – Рэд. Belsat.eu] увесці войскі ў вайну супраць Украіны – як тады будзе выглядаць рэалістычнасць і прывабнасць «сілавога варыянта» для суседзяў Беларусі? Падазраю, што пры такім развіцці падзеяў гэта можа стаць для іх галоўным і ці не адзіным варыянтам. Яны самыя прыйдуць да Азарава і Сахашчыка і будуць пытацца – «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» – мяркуе журналіст.

Аналітыка
Рэжым не ў захапленні. Што дае беларусам (а чаго не дае) створаны ў Вільні Пераходны кабінет
2022.08.10 19:11

Каментаваць канферэнцыю «Новая Беларусь» можна і ў нашым тэлеграм-канале.

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў