Пад Салігорскам перакуліўся аўтакран. Адзін чалавек загінуў


Удзень 11 жніўня на аўтастрадзе пад Салігорскам на бок перакуліўся аўтакран. ДТЗ адбылося на Старобінскам скрыжаванні, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом».

Крыніца: zamkadomby/Telegram

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, у кабіне крана, які ўпаў, апынуліся заціснутыя людзі. Пасажыр, які сядзеў у кабіне, не выжыў. Кіроўцу забрала хуткая дапамога.

Што стала прычынай ДТЗ і як аўтакран апынуўся на баку – невядома.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра аэрадром у Зябраўцы. Афіцыйна там адбылося «ўзгаранне рухавіка»
2022.08.11 16:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў