На ўпакоўках напітку «Pepsi» з'явіцца беларуская мова


Беларуская мова з’явіцца на этыкетках газіроўкі «Pepsi Max» у бліжэйшы час у гандлёвых сетках. За гэта двое беларусаў змагаліся пяць гадоў.

Крыніца: antoniego.bube.pl

Пра такое рашэнне паведаміла ў Facebook Аліна Нагорная, якая разам з мужам Ігарам Случаком змагаецца за тое, каб у Беларусі на этыкетках тавару стала больш беларускай мовы.

«Яшчэ з 2017 года мы атрымлівалі адказы, што на этыкетках PEPSI не можа быць беларускай мовы. Для таго, каб беларуская мова з’явілася нам спатрэбілася 5 год», – напісала Аліна Нагорная.

Вытворцы напою станоўча адказалі на іх апошні запыт.

Крыніца: Alina Nahornaja/Facebook

Для іншых безалкагольных напояў пытанне аб размяшчэнне інфармацыі для спажыўца на беларускай мове таксама будзе разгледжана, паведамляе вытворца.

Hавiны
«Камунарка» адмовілася ад бела-чырвонага афармлення
2022.08.11 10:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў